Млечны Шлях
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галяктыка Мле́чны Шлях (Птушыная дарога), якая завецца таксама проста Галяктыка (зь вялікай літары) — гіганцкая зорная сыстэма, у якой знаходзіцца, сярод іншых, Сонца, усё бачныя няўзброеным вокам асобныя зоркі, а таксама велізарная колькасьць зорак, якія зьліваюцца разам і назіраных у выглядзе млечнага шляху. Наша Галяктыка зьяўляецца адной з шматлікіх іншых галяктык.
Млечны Шлях зьяўляецца сьпіральнай галяктыкай зь перамычкай тыпу SBbc па клясыфікацыі Хабла, і разам з галяктыкай Андрамэды M31 і галяктыкай Трыкутніка (М33), а таксама некалькімі невялікімі галяктыкамі-спадарожнікамі ўтварае Мясцовую групу, якая, у сваю чаргу, уваходзіць у Звышскапленьне Дзевы.