Менскхлебпрам
хлебапякарнае прадпрыемства Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Менскхлебпрам» — найбольшае хлебапякарнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў траўні 1972 году ў Менску на аснове 5 хлебазаводаў гораду.
Тып | унітарнае прадпрыемства |
---|---|
Заснаваная | 1972 (52 гады таму) |
Заснавальнікі | Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, Віцебская вул., д. 17 |
Ключавыя фігуры | Уладзімер Талайка, Віктар Пашкоўскі |
Галіна | харчовая прамысловасьць |
Прадукцыя | абаранак, вафлі, каравай, пернік, печыва, пірожнае, сухар, торт, цеста, хлеб |
Лік супрацоўнікаў | 3700 (2013) |
Матчына кампанія | Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт |
На 2013 год меў сярэднесутачную магутнасьць вытворчасьці хлебабулачных вырабаў — 400 тонаў, кандытарскіх вырабаў — 20 т, больш за 20 т абаранкаў і сухароў, 15 тонаў пернікаў і печыва. На 2013 год меў больш за 200 аўтамабіляў для дастаўкі вырабаў. На 2015 год улучаў рамонтна-мэханічны завод, санаторый «Журавушка» (пасёлак Нарач, Мядзельскі раён) і 6 хлебазаводаў: «Аўтамат» (вул. Сьлясарная, д. 41; засн. 1940 г., магутнасьць — 140 тонаў вырабаў за суткі); №2 (вул. Крапоткіна, д. 33; засн. 1910 г.; магутнасьць — 41,7 тн. за суткі); №3 (пр. Партызанскі, д. 97; засн. 1953 г., магутнасьць — 43 тоны за суткі); №4 (вул. Казінца, д. 31; засн. 1956 г.); №5 (вул. Каліноўскага, д. 4; засн. 1967 г.; магутнасьць — 100 тонаў за суткі); №6 (вул. Гурскага, д. 19; засн. 1981 г., магутнасьць — 55,5 тонаў за суткі). На 2015 г. гандлёвая сетка прадпрыемства ўлучала 8 крамаў «Каравай» (пр. Незалежнасьці, д. 38), «Сьвежы хлеб» (5) і «Хлебны куток», 2 кавярні і піцэрыю, замежнае гандлёвае прадстаўніцтва ў Смаленску (Расея).