Мары́я Тэрэ́зія (па-нямецку: Maria Theresia, 13 траўня 1717 — 29 лістапада 1780) — эрцгерцагіня Аўстрыі, кароль Вугоршчыны (менавіта так, таму што Вугоршчынай у прынцыпе ня можа кіраваць жанчына) з 25 чэрвеня 1741, каралева Багеміі з 20 кастрычніка 1740 (мела гэтыя тытулы асабіста, па спадчыне) і імпэратрыца Сьвятой Рымскай імпэрыі (як супруга, а затым удава Франца I Стэфана Лятарынгскага, выбранага імпэратарам у 1745). Заснавальніца Лятарынгскага адгалінаваньня дынастыі Габсбургаў. Валадарыньне Марыі Тэрэзыі — час актыўных рэформаў. Яна ўваходзіць у лік прадстаўнікоў дынастыі, якая карысталася найбольшай папулярнасьцю.

Хуткія факты Папярэднік, Наступнік ...
Марыя Тэрэзія
Maria Theresia
Thumb
 Эрцгерцагіня Аўстрыі,
Імпэратрыца Сьвятой Рымскай Імпэрыі,
кароль Вугоршчыны,
каралева Чэхіі,
каралева Харватыя і Славеніі,
герцагіня Пармы,
герцагіня Міляну,
герцагіня Люксэмбурга
Папярэднік Карл VI
Наступнік Ёзэф II
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 13 траўня 1717, Вена
Памерла 29 лістапада 1780, Вена
Пахаваная Імпэратарскі склеп, Капуцынэркірхэ, Вена
Сужэнец Франц I Стэфан[1]
Подпіс Thumb
Закрыць

Сярод яе шматлікіх нашчадкаў — два імпэратара (Ёзэф II і Леапольд II), а таксама знакамітая каралева Францыі «аўстрыячка» Марыя Антуанэта.

1 верасьня 1771 году заснавала «Венскую біржу» для продажу дзяржаўных аблігацыяў, вэксаляў і гандлю валютай.

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.