краіна ва Ўсходняй Азіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Манго́лія — краіна, разьмешчаная на Далёкім Усходзе, мяжуе з Кітаем і Расеяй, самая вялікая краіна ў сьвеце, якая ня мае выхаду да мора. Незалежнасьць ад дынастыі Цын абвешчаная 29 сьнежня 1911, падчас рэвалюцыі 1921 году 13 сакавіка сфармаваны пераходны ўрад з 7 чалавек, абвешчаная незалежнасьць ад Кітаю. Сучасная канстытуцыя прынятая ў 1992 годзе.
Манголія Монгол улс | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Монгол улсын төрийн дуулал» | |||||
Афіцыйная мова | мангольская | ||||
Сталіца | Улан-Батар | ||||
Найбуйнейшы горад | Улан-Батар | ||||
Форма кіраваньня | парлямэнцкая рэспубліка Халтмаагійн Батулга Луўсанамсрайн Аюун-Эрдэнэ | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
19-е месца ў сьвеце 1 564 115,75 км² 0,43 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2014) • шчыльнасьць |
140 месца ў сьвеце 2 966 294 чал. 1,88 чал./км² | ||||
Этнічны склад |
| ||||
СУП • агульны (2012) • на душу насельніцтва |
Сьпіс краінаў паводле СУП $10,258 млрд $3627 | ||||
Валюта | Тугрык (MNT) | ||||
Часавы пас | UTC (UTC+7…+8) | ||||
Незалежнасьць — ад дынастыі Цын |
29 сьнежня 1911 | ||||
Аўтамабільны знак | MGL | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .mn | ||||
Тэлефонны код | +976 | ||||
Краіна падзяляецца на 21 аймак і асобную адмінстрацыйную адзінку Улан-Батар:
Большасьць паверхні краіны займае плято вышынёй 900—1500 мэтраў над узроўнем мора. Над гэтым плято ўзвышаюцца некалькі горных масіваў і хрыбтоў. Самы высокі зь іх — Мангольскі Алтай, які цягнецца на захадзе і паўднёвым захадзе краіны.
Уздоўж мяжы з Расеяй, на паўночным захадзе краіны, знаходзяцца некалькі хрыбтоў, якія не ўтвараюць адзінага масіву: Хан Хухэй, Улан Тайга, Усходні Саян, на паўночным усходзе горны масіў Хэнтэй, у цэнтральнай частцы Манголіі — масіў Хангай, які дзеліцца на некалькі асобных хрыбтоў.
На ўсход і поўдзень ад сталіцы, у бок мяжы з Кітаем вышыня Мангольскага плято паступова зьніжаецца, і яно пераходзіць у раўніны — плоскія і роўныя на ўсходзе, пагорыстыя на поўдні. Поўдзень, паўднёвы захад і паўднёвы ўсход Манголіі займае пустэльня Гобі, якая працягваецца на поўначы цэнтральнай часткі Кітая. Гэтая пустэльня мае вельмі разнастайныя часткі: пясчаныя, скалістыя, камяністыя, роўныя і пагорыстыя, розныя па колеры — манголы падзяляюць яе на Жоўтую, Чырвоную і Чорную Гобі.
Рэкі Манголіі маюць свае крыніцы ў гарах, большасьць зь іх адносіцца да вадастокаў Арктычнага і Ціхага акіянаў. Самыя вялікія рэкі краіны — Селенга, Керулен, Анон, Халхін Гол, Кабдо. Рэкі заходняй і паўночна-заходняй частак краіны выхаду да акіяна ня маюць, а ўпадаюць ў мясцовыя азёры.
У Манголіі налічваецца больш за тысячу пастаянных азёраў і значна большая колькасьць часовых, што ўтвараюцца ў пэрыяд дажджоў. У старажытнасьці значная частка Манголіі прадстаўляла сабой унутранае мора, якое потым падзялілася на некалькі вялікіх азёраў. Цяперашнія азёры — гэта тое, што ад іх засталося. Самыя валікія азёры знаходзяцца ў катлавіне Вялікіх азёраў на паўночным захадзе краіны — Убсу-Нур, Хара-Ус-Нур, Хіргіс-Нур, іх глыбіня не перавышае некалькіх мэтраў. На ўсходзе краіны ёсьць азёры Буй-Нур і Хух-Нур. У вялікай тэктанічнай западзіне на поўначы Хангая знаходзіцца возера Хубсугул (глыбіня да 238 мэтраў).
Клімат краіны рэзка кантынэнтальны зь вельмі халоднымі зімамі і сухімі сьпякотнымі летамі. У сталіцы, Улан-Батары, разьмешчанай паміж горнымі масівамі і пустэльнямі, тэмпэратура вагаецца ад мінус 25° С ÷ 35° С зімой да +25° С ÷ 35° С летам. Гэты горад — адна з самых сьцюдзёных сталіцаў сьвету.
Ападкі складаюць: на паўночным захадзе 250—510 мм, ва Ўлан-Батары 230—250 мм, у пустэльні Гобі яшчэ меней.
Асновай мангольскай эканомікі зьяўляюцца: жывёлагадоўля, здабыча бурага вуглю, медзі, золата, малібдэну і фасфатаў. Пасьля шматгадовага савецкага інтэрвэнцыяналізму працэс пераходу эканомікі да капіталізму сутыкаецца з шматлікімі цяжкасьцямі. Эканоміка вельмі цэнтралізаваная, існуе каля 10 000 прыватных прадпрыемстваў, але іх дзейнасьць абмяжоўваецца Улан-Батарам. Па-за межамі сталіцы, большасьць жыхароў займаецца гадоўляй коней, кароваў, вярблюдаў, козаў, авечак і г. д. Краіна мае вельмі нізкі СУП, і акрамя гэтага мае праблемы з выплатай дзяржаўнай запазычанасьці Расеі (11 млрд даляраў). У 1997 годзе Манголія далучылася да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.
95% насельніцтва — манголы, у асноўным халха-манголы (у тым ліку групы элжгін і дарыганга), а так сама хатагойт-манголы, дархаты, сартулы, зун-узумчыны (1700 чал.), уранхайцы (25,2 тыс. чалавек), хатоны, бураты (70 000), шынэ-баргуты (каля 1000), захчыны (29,8 тыс. чалавек), таргуты, баяты (50,8 тыс. чалавек), хашуты, мянгаты, алёты, харачыны, чахары, тумэты, 4,5% казахі і тувінцы; 1% — іншыя этнічныя групы. Каля 5 млн манголаў жывуць па-за межамі Манголіі (у тым ліку 4,8 млн у Кітаі).
24 студзеня 1992 году ўрады Беларусі і Манголіі ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні падчас візыту старшыні ўраду Беларусі Вячаслава Кебіча ў Манголію. У лістападзе 2004 году консульства Манголіі адчынілі ў Берасьці, адкуль у 2012 годзе перанесьлі ў Менск. 30 чэрвеня 2014 году Амбасаду Беларусі адчынілі ў Манголіі. У 2017 годзе таваразварот Беларусі і Манголіі вырас на 37 % да $13,6 млн. Аснову таваразвароту склаў вываз беларускіх тавараў: кар’ерных самазвалаў «БелАЗ» (Жодзіна), ліфтоў «Магілёўліфтмаш», збожжа, трактароў «Менскага трактарнага заводу» і лекаў.
Манголія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.