From Wikipedia, the free encyclopedia
Малочкі (па-польску: Mołoczki, па-падляску: Mołočki[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.
Малочкі | |
польск. Mołoczki | |
Першыя згадкі: | 1528 |
Мясцовая назва: | Mołočki |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Боцькі |
Насельніцтва: | 50 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-111 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°36′0″ пн. ш. 23°12′0″ у. д. |
Малочкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жыхары Малочкаў ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьб. Мікалая ў Косьнаяй). Пражываюць тут таксама палякі каталікі (парафія сьв. Жыгімонта ў Кляшчэлях[3]).
Ахэалягічныя сьледы паказваюць, што ўжо ў 11 ст. побач зь сёньняшнімі Малочкамі пражывалі людзі[4]. Першая згадка пра Малочкі знайшлася ў дакумэнтах 1528 г. каталіцкай парафіі ў Боцьках, але яна не паказвае хто засялаў вёску. Вёска ў 1577 г. не была напэўна вялікай, разьмяшчалася на 3 валоках зямлі. У 1674 г. уладальнік вёскі Фэлікс Парыс зьбяраў падатак ад 132 тутэйшых мужыкоў, усе яны былі ўніятамі (прыналежалі тады да царквы ў Грузкай). У 1790 г. былі тут 22 хаты, але ўжо ў 1805 г. колькасьць дамоў збольшылася да 32, а мужыкі працавалі ў фальварку ў Пятроўшчыне. На працягу 19 ст. Малочкі прыядналіся да прыходу ў Косьнай. У 1896 г. былі тут 75 хаты і 430 жыхароў, а тры годы пазьней Анна Рэгіна Патоцкая прадала мясцовым мужыкам апошнія фрагмэнты фальварчнай зямлі[5]. У міжваенны пэрыяд Нурэц прыналежаў да гміны Кляшчэлі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 244 жыхароў (244 праваслаўных, усе акрамя 2 палякаў былі запісаныя беларусамі)[6].
На поўнач ад вёскі знаходзяцца сьледы даўняга паселішча датаванага 11-13 стагодзьзямі (праўдападобна заселянага людзьмі, якія прыбылі тут уздоўж Буга з поўндя), а таксама ўзгорак, які традыцыйны лічыўся раньнясярэднявечным гарадзішчам (мясцовыя жыхары называюць яго Лысай горкай)[7]. Пасьля архэалягічных раскопак 1997 г. лічыцца, што ўзгорак гэта сьлед культавага месца (сьвяцілішча) з 9-10 стагодзьдзяў[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.