Майкл Джэксан
сьпявак, танцор ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́йкл Джо́зэф Джэ́ксан (па-ангельску: Michael Joseph Jackson; 29 жніўня 1958 — 25 чэрвеня 2009[5]) — амэрыканскі сьпявак, танцор і аўтар песень, які ўпершыню дасягнуў міжнародную вядомасьць ва ўзросьце 11 гадоў у якасьці вакаліста дзіцячай групы Jackson 5, а пасьля стаў адным з самых камэрцыйна пасьпяховых сольных артыстаў у гісторыі і быў абвешчаны «Каралём поп-музыкі». Найбольшым прызнаньнем карыстаюцца тры альбомы, запісаныя ім пад кіраўніцтвам прадусара Кўінзі Джонса, — «Off the Wall» (1979), «Thriller» (1982) і «Bad» (1987), прычым «Thriller» занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса як дыск-лідэр па продажы ў сьвеце. У актыве Джэксана 19 прэміяў «Грэмі»; 13 раз ён уздымаўся са сваімі сынгламі на першы радок амэрыканскіх чартаў. Яго імя двойчы занесена ў Залу славы рок-н-ролу — у якасьці сольнага выканаўцы і як удзельніка Jackson 5.