![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/56/FIDE_World_FR_Chess_Championship_2019_-_Magnus_Carlsen_%2528cropped1%2529.jpg/640px-FIDE_World_FR_Chess_Championship_2019_-_Magnus_Carlsen_%2528cropped1%2529.jpg&w=640&q=50)
Магнус Карлсэн
нарвэскі шахматыст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Свэн Ма́гнус Ээн Ка́рлсэн (па-нарвэску: Sven Magnus Øen Carlsen; нар. 30 лістапада 1990, Тэнсбэрг) — нарвэскі шахматыст, гросмайстар, чэмпіён сьвету з 2013 па 2023 год. Максымальны рэйтынг — 2882, што зьяўляецца найвышэйшым паказьнікам у гісторыі шахматаў.
Хуткія факты Імя, Імя пры нараджэньні ...
![]() | |
Magnus Carlsen | |
![]() | |
Імя | Свэн Магнус Ээн Карлсэн |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Sven Magnus Øen Carlsen |
Краіна | |
Нарадзіўся | 30 лістапада 1990(1990-11-30)[1][2] (33 гады) |
Званьне | Гросмайстар (2004) |
Чэмпіён сьвету | 2013—2023 |
Рэйтынг ФІДЭ | 2839 (ліпень 2024) |
Максымальны рэйтынг | 2882 (травень 2014) |
Месца | № 1 (кастрычнік 2018) |
Найвышэйшае месца | № 1 (студзень 2010) |
Закрыць
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Карлсэн (неадназначнасьць).
Магнус Карлсэн стаў гросмайстрам у 13-гадовым узросьце (2004), стаўшыся на той момант другім наймаладзейшым гросмайстрам у гісторыі. 1 студзеня 2010, у 19-гадовым узросьце, ён стаў наймаладзейшым гульцом у гісторыі шахматаў, які заняў 1-ю пазыцыю сусьветнага рэйтынгу. У студзені 2013 Карлсэн меў рэйтынг Эла 2861, найвышэйшы на той час у гісторыі.
У лістападзе 2013 Магнус Карлсэн перамог Вішванатана Ананда на чэмпіянаце сьвету і стаў 16-м чэмпіёнам[4].