Лічбавае тэлебачаньне
адлюстраваньне тэлевізійнага сыгналу пасьлядоўнасьцю лічбавых спалучэньняў электрычных імпульсаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лічбавае тэлебачаньне — адлюстраваньне тэлевізійнага сыгналу(en) пасьлядоўнасьцю лічбавых спалучэньняў электрычных імпульсаў. Праз адсутнасьць назапашваньня скажэньняў сыгналу пры перадачы на вялікую адлегласьць захоўвае якасьць перадачы тэлевізійных відарысаў. Дазваляе апрацоўку на кампутары і стварэньне аўтаматызаваных прыладаў падрыхтоўкі тэлеперадачаў. Пры пуску па каналах сувязі ўжываецца лічбавая мадуляцыя і шматкратнае сьцісканьне лічбавага патоку, што забясьпечвае перадачу ў тэлевяшчаньні некалькіх тэлеканалаў высокай выразнасьці ў паласе частасьцяў аднаго. Узьдзеяньне пры перадачы (перашкодаўстойлівае кадаваньне, зьмяншэньне лішкавасьці), прыёме (узмацненьне, лічбавая апрацоўка, дэмадуляцыя(en)) і відэазапісе ажыцьцяўляецца на лічбавы тэлесыгнал, які пераўтвараецца ў аналягавы сыгнал перад узнаўленьнем (на экране)[1].