Лівікаўская карэльская мова
фіна-вугорская мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лі́вікаўская карэ́льская мова (альбо лі́ві-карэ́льская, лі́вікаўская, алонецка-карэ́льская) — мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-валжанскае ґрупы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і, на якой размаўляе лякальная ґрупа карэлаў лівікі. Часта разам з уласнакарэльскай, людзікаўскай карэльскай і цьверскай карэльскай мовамі лічыцца адной з гаворак агульнае карэльскае мовы. Як і іншыя карэльскія мовы, лівікаўская карэльская мова мае свой уласны літаратурны стандарт.
Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Лівікаўская карэльская мова | |
livgiläine karjalan kieli | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | поўдзень Карэліі |
Колькасьць карыстальнікаў | прыкладна 19 000 чал.[1] |
Клясыфікацыя | Уральская сям’я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Дапаможная мова ў | ![]() ![]() |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 5 Разьвіваецца[d][3] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо і карэльскі альфабэт[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | — |
ISO 639-3 | olo |
SIL | olo |
Закрыць
На лівікаўскай карэльскай мове размаўляюць пераважна на поўдні рэспублікі Карэлія, у раёне ўзьбярэжжа Ладаскага возера — на тэрыторыі Алонецкага, Піткяранцкага, Пражынскага і Суаярвскага раёнаў.