асадкавая горная парода From Wikipedia, the free encyclopedia
Лёэс (па-нямецку: Löß ці Löss) — неслаістая, аднастайная, тонкакрупчастая вапняковістая ападкавая горная парода сьветла-жоўтага або палевага колеру. У ейным складзе пераважаюць часьціны 0,01—0,05 мм; найбольш буйныя зерні складаюцца звычайна з кварцу й палявога шпату, а таксама карбанатаў. У лёэсу адзначаецца высокая порыстасьць (да 50%).
Залягае ў выглядзе покрываў на водападзелах і схілах (магутнасьць ад некалькіх мэтраў да 100—200 м на водападзелах). Для лёэсу характэрна вэртыкальная слупкаватая адасобленасьць, прасадачнасьць, пераслойваньне з пахаванымі глебамі, наяўнасьць ракавінаў наземных малюскаў і вапнавых канкрэцыяў. Пры малой прыроднай вільготнасьці лёэс вельмі трывалы й здольны захоўваць устойлівыя вэртыкальныя адхоны вышынёй 10 м і больш; здольны даваць прасадкі пры ўвільгатненьні.
лёэс занальны, прымеркаваны да абласьцей умеранага клімату, пашыраны ў стэпавых і паўпустэлевых раёнах. Ён зьяўляецца глебаўтваральнай пародай для чарназёмаў і каштанавых глебаў. Пашыраны ў Кітаі, як то Лёэсавае плято, Сярэдняй Азіі, Заходняй Сыбіры, Паўночным Каўказе, Украіне й іншых рэгіёгах.
Існуе некалькі тэорыяў паходжаньня лёэсу, найбольш вядомыя эолавая і ледавіковая.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.