![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/Gluehlampe_01_KMJ.jpg/640px-Gluehlampe_01_KMJ.jpg&w=640&q=50)
Лямпа напальваньня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ля́мпа напа́льваньня — электрычная крыніца сьвятла, у якім цела напалу (тугаплаўкі праваднік), зьмешчанае ў празрыстую вакуўмную або запоўненую інэртным газам судзіну, награваецца да высокай тэмпэратуры за кошт правядзеньня празь яго электрычнага току, у выніку чаго цела выпраменьвае хвалі ў шырокім спэктральным дыяпазоне, у тым ліку бачнае сьвятло. У якасьці цела напалу ў наш час звычайна выкарыстоўваюцца сьпіралі з вальфрамавых стопаў. Ператварае ў бачнае сьвятло 5% цеплыні і гарыць каля 1000 гадзінаў (41 дзень). Пры магутнасьці 60 Ват за 6 гадзінаў працы выдаткоўвае 11 кіляват-гадзіна электраэнэргіі[1] і мае сьветлавы паток каля 720 люмэнаў[2].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/Gluehlampe_01_KMJ.jpg/640px-Gluehlampe_01_KMJ.jpg)