Ляджэта
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ляджэта (па-італьянску: Loggetta del Sansovino) — будынак, разьмешчаны на плошчы Сан-Марка ў Вэнэцыі. Знаходзіцца побач з званіцай. Ляджэта была пабудаваная з 1537 па 1540 гады выбітным архітэктарам Якапа Сансавіна. Будынак быў выкананы з мармуру ў форме трыюмфальнай аркі. Ляджэта была пабудавана на месцы старой стайні.
Першапачаткова ляджэта прызначалася для сустрэчы вяльможаў, аднак ужо ў 1559 годзе яна стала каравульным памяшканьнем для аховы Палаца дожаў. А ў XVIII стагодзьдзі яе пачалі выкарыстоўваць як штаб-кватэру гарадзкой лятарэі.
Пасьля абвалу званіцы ў 1902 годзе, ляджэта была адноўлена й багата ўпрыгожана барэльефамі й бронзавымі статуямі працы Якапа Сансавіна — Мір, Паляда, Мэркурый і Апалён.
Ляджэта — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.