![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bd/Laocoon_and_His_Sons.jpg/640px-Laocoon_and_His_Sons.jpg&w=640&q=50)
Ляакоан
пэрсанаж старагрэцкай міталёгіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ляако́ан, Ляакоант — у старажытнагрэцкай міталёгіі траянскі прадракальнік, або жрэц. Паводле пашыранага міту, у час Траянскай вайны Ляакоан разам з двума сынамі быў забіты двума марскімі зьмеямі за тое, што насуперак волі багіні Атэны намагаўся не дапусьціць прыняцьця траянцамі ў дар ад грэкаў драўлянага каня, у якім схаваліся грэцкія воіны, і папярэджваў суайчыньнікаў аб каварстве ворагаў. Міт пра Ляакоана адлюстраваны ў антычнай літаратуры і выяўленчым мастацтве. Найбольш вядома мармуровая група «Ляакоан» родаскіх скульптараў Агесандра, Атэнадора і Палідора.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bd/Laocoon_and_His_Sons.jpg/640px-Laocoon_and_His_Sons.jpg)