Пірандэльлё, Люіджы (па-італьянску: Luigi Pirandello) (28 чэрвеня 1867 — 10 сьнежня 1936) — італьянскі драматург і празаік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1934 году.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Люіджы Пірандэльлё
Thumb
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1867(1867-06-28)[1][2][3][…]
Памёр 10 сьнежня 1936(1936-12-10)[5][2][3][…] (69 гадоў)
Сужэнец Maria Antonietta Portulano[d]
Дзеці Фаўста Пірандэла[d] і Стэфана Пірандэла[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, пісьменьнік, паэт, навэліст, сцэнарыст, рэжысэр
Гады творчасьці 18931936
Мова нямецкая і італьянская мова[6]
Узнагароды
Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры
Подпіс Thumb
https://pirandelloweb.com
Закрыць
Thumb
Бюст Люіджы Пірандэльлё ў Палерма

Вучыўся ў Рымскім і Бонскім унівэрсытэтах. У 1898 прафэсар пэдагагічнага коледжа ў Рыме.

Дэбютаваў як паэт у 1889 (зборнік «Радасны боль»). Раньнія творы напісаны ў традыцыях верызму (зборнікі навэлаў «Каханьне без каханьня», 1894; «Навэлы на год», т. 1-5, 1901-19). У раманах «Адвержаная» (1901), «Нябожчык Матыя Паскаль» (1904) і інш., філязофска-псыхалягічных трагікамэдыях «Шэсьць пэрсанажаў у пошуках аўтара» (паст. 1921), «Генрых IV» (паст. 1922), «Кожны па-свойму» (паст. 1924), «Сёньня мы імправізуем» (паст. 1930) і інш. паказаны вобразы «негераічных» герояў, ілюзорнасьць чалавечых ідэалаў, адзінота, няўстойлівасьць і недасканаласьць грамадзкіх адносінаў, гульня выпадку ў лёсах людзей.

Люіджы Пірандэла адыграў значную ролю ў перабудове італьянскага і эўрапейскага тэатру XX ст. Яму прысуджана Нобэлеўская прэмія па літаратуры 1934.

Апавяданьне Пірандэла «Пара жаўрукоў» на беларускую мову пераклаў Валеры Буйвал.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.