![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/Louis_le_Pieux.png/640px-Louis_le_Pieux.png&w=640&q=50)
Людовік I Пабожны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Людовік I Пабожны (па-лацінску: Ludovicus Pius, па-француску: Louis le Pieux, па-нямецку: Ludwig der Fromme; 778 — 20 чэрвеня 840) — кароль Аквітаніі (781—814), кароль франкаў і імпэратар Захаду (814—840) з дынастыі Каралінгаў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/Louis_le_Pieux.png/320px-Louis_le_Pieux.png)
Людовік Пабожны стаў апошнім адзіным кіраўніком адзінай Франкскай дзяржавы. Успадкаваўшы трон пасьля сьмерці свайго бацькі, імпэратара Карла Вялікага, Людовік пасьпяхова працягнуў бацькаву палітыку рэформаў, але апошнія гады ягонай праўленьня прайшлі ў войнах супраць уласных сыноў і зьнешніх ворагаў. Дзяржава апынулася ў глыбокай крызе, які праз некалькі гадоў пасьля ягонай сьмерці прывёў да распаду імпэрыі й стварэньні на ейным месцы некалькіх дзяржаў — папярэднікаў сучасных Нямеччыны, Італіі й Францыі.
Людовік I Пабожны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў