Лошыцкі яр
месца масавых расстрэлаў НКУС / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ло́шыцкі яр (Чорны Яр) — урочышча (раней вёска Лошыца) на ўскрайку Менску, дзе ў аднайменным яры праводзіліся масавыя расстрэлы органамі НКУС у 1937—1941 гадох. Колькасьць ахвяраў на сёньняшні дзень дакладна невядомая. Паводле ацэнак беларускага гісторыка Зянона Пазьняка, у Лошыцкім яры знаходзяцца ад 7 да 10 тысячаў рэпрэсаваных.