адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ло́еўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Лоеўскі раён мяжуе з Брагінскім, Гомельскім, Рэчыцкім і Хвойніцкім раёнамі Гомельскай вобласьці і з Украінай на паўднёвым усходзе.
Лоеўскі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гомельская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Лоеў |
Дата ўтварэньня | 30 ліпеня 1966 |
Кіраўнік | Алег Віктаравіч Таргонскі[d] |
Насельніцтва (2018) | 11 799[1] |
Шчыльнасьць | 11,3 чал./км² |
Плошча | 1045,53[2] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 131 м[3] |
Месцазнаходжаньне Лоеўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Тэлефонны код | 2347 |
Паштовыя індэксы | 247095 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Лоеўскі раён разьмешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Гомельскай вобласьці й мяжуе з Брагінскім, Гомельскім, Рэчыцкім і Хвойніцкім раёнамі. А таксама на ўсходзе па Дняпры і часткова па ніжнім бегу ракі Сож мяжуе з Чарнігаўскай вобласьцю Ўкраіны.
Тэрыторыя раёну складае 104 553 га, дзе: 42 423 га належаць да гаспадарчых земляў (у тым ліку: ворная зямля — 22 110 га, лугі — 20 041 га), лясы — 43 078 га.
Праз раён бягуць рака Дняпро з прытокамі Сожам, Брагінкай, Пясочанкай, таксама на тэрыторыі раёну знаходзіцца Дняпроўска-Брагінскае вадасховішча.
Адміністратыўны цэнтар раёну знаходзіцца на правым беразе ракі Дняпро ў адлегласьці 98 км ад цэнтру Гомельскай вобласьці й 60 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі м. Рэчыца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.