Леў VII (папа рымскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Леў VII (па-лацінску: Leo PP. VII; Рым, Папская вобласьць — 13 ліпеня 939, Рым, Папская вобласьць) — папа рымскі з 3 студзеня 936 па 13 ліпеня 939 году. Восьмы папа пэрыяду порнакратыі. Абраньне Льва VII на папства было забясьпечана Альбэрыхам II Спалецкім, які фактычна быў кіраўнікоў Рыму на той час. Альбэрых жадаў бачыць на пасадзе пантыфіка паслухмянага папу. Леў быў сьвятаром царквы Сьвятога Сыкста ў Рыме і лічыўся бэнэдыктынскім манахам. У яго было мала амбіцыяў у адносінах да папства, але ён пагадзіўся на пасаду пад ціскам.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | не раней за 819 і не пазьней за 936[1] |
Памёр | 13 ліпеня 939[1] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Ад імя папы Альбэрых падтрымаў Клюнійскі рух, накіраваны на падвышэньне манаскай дысцыпліны. Пры гэтым Альбэрых перасьледваў і чыста палітычныя мэты, імкнучыся праз рэлігійныя дагматы зламаць сілу баронаў, якія валодалі вялікімі маёнткамі блізу Рыма. Адзіны дакумэнт папы Льва, які захаваўся для нашчадкаў, гэта ягоная падзяка Альбэрыху, у якой ён апісаны як «міласэрны», «каханы духоўны сын» і «слаўны прынц рымлянаў».
Леў заахвочваў разьвіцьцё манастыроў, а блаславіў арцыбіскупа Майнца Фрыдрыха выгнаць юдэяў зь Нямеччыны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.