Лея Аргана (па-ангельску: Leia Organa Solo) — адна з найгалоўнейшых пэрсанажаў сусьвету Зорных войнаў, створаная Джорджэм Лукасам. Зьяўляецца асноўнай дзеючай асобай у арыгінальнай трылёгіі. Лея зьяўляецца дачкой Падмэ й сястрой-блізьнюком Люка Скайўокера, але носіць прозьвішча свайго апякуна. У шостым эпізодзе яна даведваецца гісторыю сваёй сям’і ад свайго брата Люка Скайўокера. У арыгінальнай трылёгіі Лею згуляла акторка Кэры Фішэр. Згодна з пашыраным сусьветам Зорных войнаў Лея пабралася шлюбам з Ханам Сола. У гэтым шлюбе яна нарадзіла траіх дзяцей, аднаго зь якіх назвала ў гонар свайго бацькі — Энакінам.

Хуткія факты Раса, Родная плянэта ...
Лея Аргана
Пэрсанаж «Зорных войнаў»
Расачалавек
Родная плянэтаАльдэран, Набу
Належыць даІмпэрскі сэнат, Паўстанцкі альянс, Новая рэспубліка (Зорныя войны)
ДзейнасьцьПрынцэса Альдэрану, сэнатар Альдэрану, Дыплямат Новай Рэспублікі, рыцар-джэдай
Стацьжанчына
Рост155 см
Валасыцёмна-рудыя
Вочыцёмна-рудыя
ЗброяБластэр
Транспартны сродакТысячагадовы сокал
Здымкі
АкторКэры Фішэр
Закрыць

Вонкавыя спасылкі

  • Лея Аргана ў афіцыйнай энцыкляпэдыі StarWars.com
  • Лея Аргана (анг.) ў Вукіпэдыі — вікі-энцыкляпэдыі «Зорных войнаў»

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.