Леччэ (па-італьянску: Lecce) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Апуліі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. У месьце працуе Салентыйскі ўнівэрсытэт. Дзякуючы сваёй багатай архітэктуры ў стылі барока Леччэ часам называюць «Паўднёвай Флярэнцыяй»[3].

Хуткія факты
Леччэ
Thumb
Thumb Thumb


Краіна: Італія
Кіраўнік: Маўра Гаціноні[d]
Плошча:
Вышыня: 49 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0832
Паштовы індэкс: 73100
Нумарны знак: LE
Геаграфічныя каардынаты: 40°21′7.24″ пн. ш. 18°10′8.90″ у. д.
Леччэ на мапе Італіі
Thumb
Леччэ
Леччэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.comune.lecce.it
Закрыць

Гісторыя

Thumb
Трыюмфальная арка Леччэ.

Паводле легенды, у часы Траянскай вайны існаваў горад пад назвай Сыбар, заснаваны мэсапамі. Ён быў заваяваны рымлянамі ў III стагодзьдзі да н. э., атрымаўшы назву Люпія[4]. Пры імпэратары Адрыяне, то бок у II стагодзьдзі, горад быў перанесены на 3 кілямэытры на паўночны ўсход, атрымаўшы назву Ліцэя або Ліцыюм. Леччэ займеў тэатар і амфітэатар і быў зьвязаны з Адрыянавым портам. Сьвяты Аронцыюс, які сам паходзіць зь Леччэ, некалі быў першым хрысьціянскім біскупам гораду. Сёньня ён зважаецца сьвятым заступнікам гораду[5].

Пасьля зьнікненьня Заходняй Рымскай імпэрыі Леччэ быў разрабаваны каралём остготаў Татылам за часам Гатычных войнаў. Рымскае панаваньне над горада было адноўленае ў 549 годзе і заставаўся часткай Усходняй Рымскай імпэрыі цягам V стагодзьдзяў з кароткімі часамі ўлады сарацынаў і лянгабардаў. Пасьля нармандзкай заваёвы ў XI стагодзьдзі Леччэ аднавіў сваю гандлёвую і палітычную значнасьць. Граф Танкрэд зь Леччэ быў апошнім нармандзкім каралём Сіцыліі. Графства Леччэ было адным з найбуйнейшых і найважнейшых фэодаў у каралеўстве Сыцыліі з 1053 па 1463 гады, калі яно было беспасярэдне далучанае да каронных земляў. З XV стагодзьдзя Леччэ зважаўся адным з найважнейшых гарадоў паўднёвай Італіі, і, пачынаючы з 1630 году, разьвіцьцё ў месьце атрымаў стыль барока. Каб прадухіліць уварваньне асманаў, у першай палове XVI стагодзьдзя Карл V, які таксама быў імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі, узьвёў новыя муры і замак. У сярэдзіне XVII стагодзьдзя горад пакутваў ад пошасьці чумы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.