Лейтэнант
вайсковае званьне малодшага афіцэрскага складу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лейтэна́нт (падпаручнік; франц. lieutenant — намесьнік) — воінскае званьне малодшага афіцэрскага складу ў войсках большасьці дзяржаваў.
Узьнікла ў 15-м стагодзьдзі ў Францыі для найменьня афіцэра, які быў намесьнікам начальніка. У 2-й палове 17-га стагодзьдзя пашырылася на іншыя дзяржавы Эўропы ў якасьці чына ў войску і на флёце. У войску Вялікага Княства Літоўскага адпавядала званьню падпаручніка. У 1935 годзе ў СССР увялі званьні лейтэнанта і старшага лейтэнанта. У 1937 годзе дадалі званьне малодшага лейтэнанта. Ва Ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь існуюць усе 3 званьні[1].