![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5f/COA_family_sv_Leijonhufvud.svg/langbe-tarask-640px-COA_family_sv_Leijonhufvud.svg.png&w=640&q=50)
Левэнгаўпт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Левэнгаўпт (па-швэдзку: Lewenhaupt) — старажытны швэдзкі арыстакратычны (графскі) род, пад нумарам 2 сярод графаў, найбольш прадстаўнічы ў Швэдзкім рыцарскім доме, пасьля таго, як у 1930 вымерлі графы Брагэ. Род Левэнгаўптаў зьяўляецца адгалінаваньнем аднаго з найбольш старажытных швэдзкіх шляхецкіх родаў — Леёнгувудаў. Дзеці графа Аксэля Стэнсана (Леёнгувуда), у якіх маці была немкай і якія мелі шэраг маёнткаў у Пфальцы й Эльзасе, пісалі сваё прозьвішча на нямецкі лад: Levenkopff, Loewenkopf, von Löwenhaupt, што зьяўляецца перакладам са швэдзкай і азначае па-беларуску «ільвіная галава». «Löwenhaupt» сталі ў Швэцыі вымаўляць і пісаць як «Lewenhaupt». Многія прадстаўнікі роду сталі генэраламі і вызначыліся ў шматлікіх войнах XVII—XVIII стагодзьдзяў.