рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́вая Лясна́я — рака ў Беларусі, у басэйне Віслы. Цячэ ў Пружанскім і Камянецкім раёнах Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 750 км². Выдатак вады ў вусьці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.
Левая Лясная лац. Levaja Lasnaja | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Мыльніску |
Вусьце | Лясная |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Берасьцейская вобласьць |
Даўжыня | 50 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 3,6 м³/с |
Плошча басэйну | 750 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,5 ‰ |
На рацэ стаіць мястэчка Шарашоў.
Асноўны прыток — рака Вішня (правы).
Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад вёскі Мыльніску (Пружанскі раён), вусьце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Вуглянаў. У сутоках з ракой Правай Лясной, утварае раку Лясную. Цячэ Прыбужанскай раўнінай.
Даліна ракі шырынёй 1,6—2,5 км, у сярэдняй плыні месцамі невыразная; схілы спадзістыя, вышынёй 7—9 м, парэзаныя ручаямі, лагчынамі і канавамі. Абалона нізкая, забалочаная (шырыня 0,3—0,5 км), перасечаная старыцамі і асушальнымі каналамі. У разводзьдзе затапляецца вадой на глыбіню да 0,6 м на 15—30 дзён. Рэчышча каналізаванае, шырыня яго 6—8 м, у ніжняй плыні месцамі да 20 м. Берагі нізкія, вышынёй 0,3—0,5 м, парасьлі хмызьняком[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.