From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́бедзі (па-лацінску: Cygnus) — род птушак з атраду гусепадобных сямейства качыных.
Лебедзі | |
Лебедзь-шыпун прызямляецца на ваду | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Чарапныя |
Надкляса | Сківіцаротыя |
Кляса | Птушкі |
Надатрад | Новападнябенныя |
Атрад | Гусепадобныя |
Сямейства | Качыныя |
Падсямейства | Гусіныя |
Род | Лебедзі |
Віды | |
| |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cygnus | |
Пер’е лебядзёў бывае або чыста белага, або шэрага ці чорнага колераў. Ад гусей іх адрозьнівае больш доўгая шыя, якая дазваляе на большай глыбіні абшукваць дно ў пошуках ежы, а таксама іхняя велічына — яны зьяўляюцца самымі буйнымі воднымі птушкамі.
Размах крылаў дасягае двух мэтраў, а маса можа перавышаць 15 кг. Лапы даволі кароткія, з-за чаго на зямлі яны выглядаюць даволі няўклюднымі. Затое лятальная мускулатура вельмі разьвітая і дазваляе пераадольваць тысячы кілямэтраў пры штогадовых пералётах у вырай і назад.
Кодлай апекуюцца абодва бацькі цягам году пасьля нараджэньня. Пара лебядзёў трымаецца разам да канца жыцьця. Калі адзін зь іх памірае, то іншы чалец сям’і больш не шукае сабе пару.
Існуе сем відаў:
Часам за лебедзя прымаюць каскаробу, аднак гэтая птушка адносіцца да роду Coscoroba і, хоць па сваіх памерах больш за гуся, усё ж бліжэй да качак, чым да лебядзёў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.