![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/69/LavrentyevskayaLetopis.jpg/640px-LavrentyevskayaLetopis.jpg&w=640&q=50)
Лаўрэнцеўскі летапіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лаўрэ́нцеўскі ле́тапіс — летапісны звод, помнік старажытнарускага летапісаньня. Захаваўся ў адзіным сьпісе, зробленым групай пісцоў пад кіраўніцтвам манаха Лаўрэнція ў 1377 годзе для суздальска-ніжагародзкага князя Дзьмітрыя Канстантынавіча. Яго тэкст абрываецца на 1305 годзе.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/69/LavrentyevskayaLetopis.jpg/640px-LavrentyevskayaLetopis.jpg)
У сваім складзе ўтрымлівае «Аповесьць мінулых часоў» (найбольш поўны тэкст[1]), «Павучэньне Ўладзімера Манамаха», жыціе Аляксандра Неўскага, а таксама зьвесткі пра паўднёва-рускія, суздальскія і агульнарускія падзеі.
У летапісе зьмешчаная інфармацыя пра Полацкае княства. Напрыклад, пад 1128 годам (і за 1120—1130-я) знаходзіцца вялікае апавяданьне пра Ўсяславічаў. Тут жа апісваецца драматычная гісторыя князёўны Рагнеды і яе бацькі, полацкага князя Рагвалода. Некаторыя беларускія дасьледчыкі лічаць, што блёк паведамленьняў пра палітычную гісторыю Полацкай зямлі патрапіў у Лаўрэнцеўскі летапіс непасрэдна з загінуўшага Полацкага летапісу.