Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Лавы (неадназначнасьць).
Адметнасьць гэтай мясцовасьці была ў тым, што тут канцэнтраваўся гандаль малочнымі прадуктамі. Побач на Плябанскай вуліцы (цяпер Куйбышава) знаходзіўся Лаўскі мост (зь сярэдзіны 1960-х гадоў не існуе, месьціўся насупраць выстаўнога павільёну «Белэкспа» на вуліцы Янкі Купалы, 27[1]), на якім зьбіралася меская галота ў пошуках якой-небудзь працы.
Гэты раён Менску найбольш пакутаваў у час вясновых разьліваў Сьвіслачы і Нямігі. Ускладнялі становішча кожную вясну Плябанскія млыны, якія знаходзіліся на Сьвіслачы тамака, дзе цяпер сквэр імя Янкі Купалы[2].
У пачатку XX ст. Лавы ўваходзілі ў другую паліцэйскую часткуместа[3]. Асноўнай вуліцай прадмесьця была Лаўская набярэжная, якая цягнулася ад Хлусава (Максіма Багдановіча) да Ягораўскага (Янкі Купалы) моста[4].
Рог Плябанскай і Гандлёва-Набярэжнай. Малочны рынак. На мескім пляцы каля Лаўскага моста здавён вёўся гандаль малочнымі прадуктамі, якія прывозілі сюды з вакольных маёнткаў і вёсак. Зь цягам часу рынку пачало бракаваць плошчы. Мескія ўлады, каб неяк выйсьці з становішча, купілі прылеглыя пляцы ў дзьвюх прыватных асобаў, а потым доўга як і ў гісторыі з Плябанскімі млынамі, гандлявалася з катэдральным саборам Маскоўскага патрыярхату, пакуль той у 1896 годзе не прадаў месту кавалак зямлі за 625 рублёў. Малочны гандаль Менску канцэнтраваўся ў раёне сучаснага рэстарану «Журавінка» (Янкі Купалы, 25)[5].
Гістарычныя пляны
Старыя пляны
1801 г.
да 1866 г.
XIX ст.
XIX ст.
Праекты будынкаў
Праекты будынкаў
да 1900 г.
XIX ст.
XIX ст.
XIX ст.
Гістарычныя здымкі
Старыя здымкі
З боку Валокаў, 1870-я гг.
1897 г.
1903 г.
1913 г.
Лаўскі мост, да 1918 г.
1918 г.
Лаўскі мост, 1920-я гг.
Лаўскі мост, 1920-я гг.
1929 г.
Унутраныя двары, 1935 г.
1941 г.
Лаўскі мост з даху манастыра базылянак, да 1944 г.
Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X. С. 110.
Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 305.
Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.