горад у Грэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіфісія́ (па-грэцку: Κηφισιά) — горад у Грэцыі, які месьціцца ў правінцыі Атыка. Гэта паўночнае прадмесьце Атэнаў. Адсюль традыцыйна паходзяць заможныя грэцкія сем’і, якая часта гралі важную ролю ў грэцкай палітыкі.
Кіфісія | |
Краіна: | Грэцыя |
Плошча: |
|
Вышыня: | 290 м н. у. м. |
Насельніцтва: | |
Тэлефонны код: | 210 |
Паштовы індэкс: | 145 xx |
Нумарны знак: | Z |
Геаграфічныя каардынаты: | 38°5′0″ пн. ш. 23°49′0″ у. д. |
Кіфісія | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://www.kifissia.gr/ |
Кіфісія здаўна была дэмам Старажытных Атэнаў. Адсюль паходзіў знакаміты старажытнагрэцкі драматург Мэнандэр. Горад быў вядомым месцам адпачынку філёзафаў за часам панаваньня рымскага імпэратара Адрыяна, калі заможны сэнатар і філянтроп Гэрод Атык з Маратона пабудаваў тут вілу. У сваіх «Атычных начах» Аўл Геліюс апісваў непаўторную атмасфэру інтэлектуальнага высьпяваньня і арыстакратычнага вольнага часу ў ідылічнай абстаноўцы, якую там стварыў Гэрод. Гісторыя места ў сярэднявечны час малавядомая.
У асманскі час у 1667 годзе горад наведаў турэцкі падарожнік Эўлія Чэлебі. Кіфісію ён апісаў як невялікае вясковае мястэчка, разьмешчанае на ўрадлівай раўніне райскай прыгажосьці, з трыма сотнямі дамоў, пакрытымі дахоўкай. Палова жыхароў мястэчка былі мусульманамі, другая палова вызнавала хрысьціянства. Ён занатаваў, што тут быў толькі адзіны мячэт безь мінарэта, але таксама дзеяла мноства невялікіх хрысьціянскіх капліцаў, некаторыя зь якіх захаваліся і па сёньня[2]. Па здабыцьці Грэцыяй незалежнасьці горад хутка стаў летнім курортам кіроўнай клясы новай дзяржавы. Папулярнасьць Кіфісіі крыху згасла ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя, калі небясьпека набегаў рабаўнікоў, якія хаваліся ў бліжэйшых гарах, была вельмі рэальнай. Аднак перасьлед збойцаў і зьяўленьне чыгункі ў 1885 годзе прывялі да рэзкага разьвіцьця рэгіёну. Заможныя атэнскія сем’і будавалі тут свае летнія дамы, для іншых будаваліся гасьцёўні. Росквіт Кіфісіі, верагодна, прыпаў на міжваенны пэрыяд. Па вызваленьні краіны ад нямецкай акупацыі ў 1944 годзе ў горадзе пэўны час базавалася камандваньне вайскова-паветраных сілаў Вялікабрытаніі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.