![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/67/Kyrill%2526Method.jpg/640px-Kyrill%2526Method.jpg&w=640&q=50)
Кірыла і Мятод
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кірыла (у сьвеце Канстантын па мянушцы Філёзаф, 827—869, Рым) і Мято́д (у сьвеце Міхал; 815—885, Велеград, Маравія) (па-грэцку: Κύριλλος καὶ Μεθόδιος, па-царкоўнаславянску: Кѷрї́ллъ и Меѳо́дїй) — браты зь места Салюні (Тэсалёнікі), стваральнікі славянскай азбукі, царкоўнаславянскае мовы і прапаведнікі хрысьціянства.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/67/Kyrill%26Method.jpg/640px-Kyrill%26Method.jpg)
Кананізаваныя і шанаваныя як сьвятыя і на Ўсходзе, і на Захадзе. У праваслаўі шанаваныя як сьвятыя роўнаапостальныя «вучыцелі славе́нскія»; прынятая чарговасьць — сьпярша Мятод, а пасьля Кірыла.