Кізьля́рместа ў Расеі, у Дагестане. Сталіца Кізьлярскага раёну, але ў склад яго места не ўваходзіць. Кізьляр уваходзіць у мескую акругу, у якую ўваходзіць яшчэ вёска Камсамольскае.

Хуткія факты
Кізьляр
рас. Кизляр
Герб Кізьляру
Дата заснаваньня: 1735
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Дагестан
Меская акруга: Кізьлярская
Плошча: 32 км²
Вышыня: 1 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 48 000 чал.
шчыльнасьць: 1500 чал./км²
этнічны склад: расейцы, аварцы, чачэнцы і інш.
Часавы пас: UTC+3
Паштовы індэкс: 368830–368833
Нумарны знак: 05
Геаграфічныя каардынаты: 43°51′0″ пн. ш. 46°43′0″ у. д.
Кізьляр на мапе Расеі
Кізьляр
Кізьляр
Кізьляр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://mo-kizlyar.ru
Закрыць

Паходжаньне назвы

Сярод навукоўцаў большасьць лічыць, што слова «Кізьляр» татарскага паходжаньня. Перакладаецца з татарскага «кызыл яр» — чырвоны бераг. Гэта з-за таго, што места знаходзіцца каля ракі Церак.

Мінулае

Thumb
Чарцёж места Кізьляр, 1839

Расейцы заснавалі ў 1735 годзе ў Кізьляры горад (крэпасьць-фартэцыя). Гэты год лічыцца годам засанаваньня места. Хоць хутчэй за ўсё паселішча існавала й раней. На паўднёвым захадзе места мяжуе з Чачэніяй. Праз Кізьляр цячэ рака Церак. З 1822 году Кізьляр становіцца сталіцай аднайменнага павету. У 1831 годзе на места ўчыніў наезд Казі начальнік Каўкаскага імамства. З 1860 году места стала сталіцай Кізьлярскай акругі. 9 сьнежня 1867 году Кізьляр адлучаны ад Стаўрапольскай губэрні й далучаны да Церскай казацкай вобласьці. У 1922 годзе Кізьляр далучаны да Дагестану. З 1944 па 1957 гады ў складзе Грозьненскай вобласьці. З 1957 па сёньняшні дзень у складзе Дагестану. У 1996 годзе адбыўся наезд чачэнскага загону на Кізьляр.

Насельніцтва

Нацыянальны склад

Паводле перапісу Расеі ў 2010 годзе

Больш інфармацыі Народ, Колькасьць, чал. ...
Народ Колькасьць,
чал.
Доля
ад ўсяго насельніцтва, %
расейцы 19 835 40,49 %
аварцы 9770 19,94 %
даргінцы 7122 14,54 %
кумыкі 2701 5,51 %
лязьгіны 2377 4,85 %
лакцы 1753 3,58 %
армяне 1004 2,05 %
рутульцы 828 1,69 %
табасараны 821 1,67 %
азэрбайджанцы 796 1,63 %
нагайцы 577 1,18 %
чачэнцы 385 0,79 %
іншыя 956 1,95 %
не прызналіся 59 0,12 %
агулам 48 984 100,00 %
Закрыць

Гаспадарка

Прамысловасьці амаль не існуе. Галоўны занятак — земляробства й служба на дзяржаўных пасадах і ў войску. Ёсьць заводы:

  • Каньячныя заводы:
    • Кізьлярскі каньячны завод
    • Віна-каньячны завод «Кізьляр»
  • Электрамэханічны, электраапаратны заводы.
  • Пераапрацоўка земляробчых вырабаў.
  • Канцэрн «КЭМЗ»

Вонкавыя спасылкі

Кізьлярсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.