![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/01/1._FC_Koeln_Logo_2014%25E2%2580%2593.svg/langbe-tarask-640px-1._FC_Koeln_Logo_2014%25E2%2580%2593.svg.png&w=640&q=50)
Кёльн (футбольны клюб)
нямецкі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Кёльн» (па-нямецку: Köln) — нямецкі футбольны клюб з гораду Кёльну. Заснаваны ў 1948 годзе. Трохразовы чэмпіён Нямеччыны і 4-разовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. «Кёльн» быў створаны 13 лютага 1948 году пасьля зьліцьця клюбаў «Kölner Ballspiel-Club 1901» і «SpVgg Sülz 07». Як і многія іншыя прафэсійныя футбольныя нямецкія клюбы, «Кёльн» ёсьць часткай вялікага спартовага клюбу, які аб’ядноўвае ў сабе каманды па розных відах спорту, у прыватнасьці клюбы па гандболе, настольным тэнісе й мастацкай гімнастыцы. Асноўнымі супернікамі клюбу зьяўляюцца «Барусія» Мёнхэнглядбах, «Баер» і «Фартуна» Дусэльдорф, то бок гэта ўсё клюбы з аднаго рэгіёну, з гарадоў, што стаяць на беразе ракі Райну.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Кёльн (неадназначнасьць).
Кёльн | ||||||
![]() | ||||||
Поўная назва | 1. Fußball-Club Köln 01/07 e. V. | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 13 лютага 1948 | |||||
Горад | Кёльн, Нямеччына | |||||
Стадыён |
Райн-Энэргі-Штадыён Умяшчальнасьць: 50 374[1] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга 2 | |||||
· 2023—2024 | Бундэсьліга, 17 месца (паніжэньне) | |||||
| ||||||
![]() fc.de (ням.) (анг.) |
Налічваючы больш за 100 тысяч сяброў, «Кёльн» зьяўляецца чацьвертым паводле велічыні клюбам краіны[2][3].