From Wikipedia, the free encyclopedia
Кэндзо Тангэ (па-японску: 丹下 健三; 4 верасьня 1913, Осака, Японія — 22 сакавіка 2005, Токіё, Японія) — японскі архітэктар, уладальнік Прытцкераўскай прэміі 1987 году. Адштурхоўваючыся ад традыцыйнай японскай эстэтыкі й структурных прынцыпаў, праектаваў у «інтэрнацыянальным стылі», як то будынак муніцыпалітэту Токіё (1952—1957), і стылі «хай-тэк», як то штаб-кватэра кампаніі Fuji Television (1996).
Кэндза Тангэ | |
Імя пры нараджэньні | 丹下 健三 |
---|---|
Дата нараджэньня | 4 верасьня 1913 |
Месца нараджэньня | Осака, Японія |
Дата сьмерці | 22 сакавіка 2005 |
Месца сьмерці | Токіё, Японія |
Прычына сьмерці | сэрцавая няздатнасьць |
Адукацыя | Такійскі ўнівэрсытэт |
Месца вучобы | |
Занятак | архітэктура |
Навуковая сфэра | архітэктура |
Месца працы | |
Сябра ў | Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Нацыянальная акадэмія прыгожых мастацтваў Аргенціны[d] і Акадэмія прыгожых мастацтваў[d] |
Працы | Сабор Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, Алімпійскі цэнтар |
Узнагароды | Прытцкераўская прэмія (1987) |
Сайт | tangeweb.com (анг.) (яп.) |
Пад уплывам швайцарскага мадэрніста, Лё Карбюзье, Тангэ атрымаў міжнароднае прызнаньне ў 1949 годзе, калі перамог у конкурсе на лепшы праект Мэмарыяльнага Парку Хірасімы. Таксама кіраваў перабудовай Хірасімы пасьля бамбаваньняў 1945 году. Сярод ягоных працаў — каталіцкі сабор Найсьвяцейшай Дзевы Марыі й Алімпійскі цэнтар (абодва — у Токіё, скончаныя ў 1964 годзе). Адным зь першых выкарыстаў перакрыцьці-абалонкі: Алімпійскі цэнтар і сабор Сьвятой Марыі ў Токіё, кангрэс-хол у прэфэктуры Эхімэ.
Зь сярэдзіны 1960-х гадох у цэнтры інтарэсаў Тангэ й ягонага архітэктарскіга бюро была маштабная гарадзкая пляніроўка, прычын ня толькі ў Японіі. Яму належаць новы цэнтар Скоп’е пасьля землетрусу, сталіца Нігерыі Абуджа, бізнэсовыя кварталы Балёньні й Нэапалю. У 1987 годзе стаўся ляўрэатам Прытцкераўскай прэміі.
Кэндза Тангэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.