Ке́львін (пазначэньне: K) — адзінка вымярэньня тэмпэратуры ў СІ, прапанаваная ў 1848 годзе.

Адзін кельвін роўны 1/273,16 тэрмадынамічнай тэмпэратуры патройнай кропкі вады. Пачатак шкалы (0 К) супадае з абсалютным нулём. Кельвін па памеры супадае з градусам Цэльсія.

Міжнародны камітэт мер і ваг зьбіраецца ў 2011 годзе зьмяніць азначэньне кельвіна, каб пазбавіцца ад цяжкапрайграваных умоваў патройнай кропкі вады. У новым азначэньні кельвін будзе выяўлены праз сэкунду і значэньне сталай Больцмана[1].

Адзінка названая ў гонар ангельскага фізыка Ўільяма Томсана, якому было падаравана званьне барона Кельвіна Ларгскага з Айршыру. У сваю чаргу гэтае званьне паходзіць ад ракі Кельвін(en), якая працякае праз тэрыторыю ўнівэрсытэту ў Глазга.

Да 1968 году кельвін афіцыйна менаваўся градусам Кельвіна.

Кратныя і дзельныя адзінкі

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Больш інфармацыі Кратныя, Дзельныя ...
Кратныя Дзельныя
велічыня назва пазначэньне велічыня назва пазначэньне
101 К дэкакельвіндаКdaK 10-1 К дэцыкельвіндКdK
102 К гэктакельвінгКhK 10-2 К сантыкельвінсКcK
103 К кілякельвінкКkK 10-3 К мілікельвінмКmK
106 К мэгакельвінМКMK 10-6 К мікракельвінмкКµK
109 К гігакельвінГКGK 10-9 К нанакельвіннКnK
1012 К тэракельвінТКTK 10-12 К пікакельвінпКpK
1015 К пэтакельвінПКPK 10-15 К фэмтакельвінфКfK
1018 К экзакельвінЭКEK 10-18 К аттакельвінаКaK
1021 К зэтакельвінЗКZK 10-21 К зэптакельвінзКzK
1024 К ётакельвінІКYK 10-24 К ёктакельвініКyK
Закрыць

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.