![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/Prince_Sultan.jpg/640px-Prince_Sultan.jpg&w=640&q=50)
Куфія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Куфія (араб. كوفية, kūfīyä, множ.л.: араб. كوفيات, kūfīyāt, таксама: арафатка (прастамоўн.), шэмаг, шэмах, keffiyeh, shemagh, shmagh, kaffiyah, keffiya, kaffiya, ghutra, hatta) — мужчынская галаўная хустка, папулярная ў арабскіх краінах. Куфія зьяўляецца неад'емнай часткай мужчынскага гардэроба ў мусульманскіх краінах. Служыць для абароны галавы і асобы ад сонца, пяску і холаду. Атрымала шырокае распаўсюджаньне на тэрыторыі Арабская пустыні, Сахары, Арабійскай і Сынайскай паўвыспы, у краінах Пэрсыдзкага заліва, на ўсходзе Азіі і поўначы Афрыкі, дзе асноўнае насельніцтва — арабы. Часта (але не заўсёды) куфія носіцца з абручом чорнага колеру — эгалем (аgal, (араб. عقال, iqāl) — ікаў, слова, роднаснае «Igul» (עיגול), на іўрыце азначае «кола»), якае прытрымлівае хустку на галаве.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/Prince_Sultan.jpg/320px-Prince_Sultan.jpg)