Курыца
прыручаная чалавекам птушка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сво́йская ку́рыца (па-лацінску: Gallus gallus альбо Gallus gallus domesticus) — найбуйнейшы паводле колькасьці і распаўсюджанасьці від свойскай птушкі. За доўгую гісторыю адамашваньня чалавекам выведзена вялікая колькасьць разнастайных пародаў кур, а агульная колькасьць кураў складала больш за 19 млрд жывёлаў па стане на 2011 году. Такім чынам, кураў у сьвеце больш, чым любых іншых дзікіх ці свойскіх птушак[1].
Курыца | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Курападобныя |
Сямейства | Фазанавыя |
Род | Грэбенёвыя куры |
Від | Банкіўскі певень |
Бінамінальная намэнклятура | |
Gallus gallus | |
Куры належаць да ліку найбольш карысных і выдатных па сваёй прадукцыйнасьці свойскіх птушак. Разводзяць іх дзеля мяса і яек, акрамя таго ад іх атрымліваюць пяро і пух, радзей кур выкарыстоўваюць наўпрост у якасьці хатніх жывёлаў. Першапачаткова яны выкарыстоўваліся дзеля арганізацыі пеўневых боек або для правядзеньня адмысловых цырымоніяў. Масава ўжывацца ў ежу пачалі толькі ў эліністычны пэрыяд, то бок у IV—II стагодзьдзях да н. э.[2].