From Wikipedia, the free encyclopedia
Ку́рця-Вэ́ке (па-румынску: Curtea Veche — Стары двор), або Княскі двор (па-румынску: Curtea Domnească din Bucureşti) — ансамбль пабудоваў у Бухарэсьце пры палацы кіраўнікоў Валахіі і Румыніі. Улучае ў сябе таксама царкву Курця-Вэке — храм Сьв. Антона і двор Ганул-люі-Манук.
У сярэдзіне XV стагодзьдзя Ўлад III Цэпэш пабудаваў на месцы ўмацаваньняў XIV стагодзьдзя фартэцыю, у якой 20 верасьня 1459 году быў падпісаны афіцыйны дакумэнт, у якім упершыню згадваецца Бухарэст.
Праз стагодзьдзе гаспадар Мірча Чабанул пабудаваў у фартэцыі царкву Сьвятога Антона, у якой пазьней каранаваліся кіраўнікі Румыніі. Цяпер гэта найстарэйшая царква Бухарэсту. У XVIII стагодзьдзі межы фартэцыі пашырыліся, на загад кіраўніка Аляксандра Іпсылянты быў пабудаваны палац для ваяводаў, а фартэцыю сталі называць Стары двор.
Археалягічныя раскопкі, якія праводзіліся на месцы фартэцыі з 1953 году, дазволілі зрабіць зь ейных руінаў музэй на вольным паветры.
Curtea Veche — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.