From Wikipedia, the free encyclopedia
Ку́рская пярэ́спа (па-летувіску: Kuršių nerija, па-польску: Mierzeja Kurońska, па-нямецку: Kurische Nehrung) — пясчаная пярэспа, разьмешчаная на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора, назва якой узыходзіць да найменьня старажытных плямёнаў куршаў, якія пражывалі тут да калянізацыі Прусіі немцамі.
Курская пярэспа | |
---|---|
Curonian Spit* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Краіна | Летува, Расея |
Тып | культурны |
Крытэры | v |
Спасылка | 994 |
Рэгіён** | Эўропа |
Каардынаты | 55°16′28″ пн. ш. 20°58′15″ у. д. |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 2000 (24 сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Даўжыня — 98 км, шырыня вагаецца ад 400 м (у раёне мястэчка Лясной) да 3,8 км (у раёне мыса Бульвікё). Тут на надзвычай невялікай адлегласьці адзін ад аднаго суседнічаюць вельмі розныя краявіды: пясчана-пустэльны, іглістыя лясы, бярэзьнікі захада Расеі. Пярэспа нагадвае музэй прыродных зон. Каса цягнецца ад места Зеленаградзку ў Калінінградзкае вобласьці да летувіскае Клайпеды.
Цела пярэспы складаецца зь пяску, пакрытага тонкім (у некалькі сантымэтраў таўшчынёй) расьлінным слоем. Утварэньне гэнага слою адбывалася на працягу шматлікіх дзесяцігодзьдзяў.
Спрыяльныя кліматычныя ўмовы дазваляюць адпачываць на Курскай пярэсьпе ў пэрыяд з траўня па лістапад.
Фактычна пярэспа зьяўляецца паўвостравам, бо ў раёне Клайпеды знаходзіцца пратока, якая злучае Курскую затоку й Балтыйскае мора, па якой у Курскую затоку й назад праходзяць судны.
У 2000 годзе Курская пярэспа была ўключаная ў сьпіс Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.