від аральнага сэксу From Wikipedia, the free encyclopedia
Кунілінгус (ад лац. cunnus — вульва і лац. lingua — «язык») — форма аральнага сэксу, стымуляцыя жаночых геніталіяў з дапамогай роту, вуснаў і языку.
Як тэхніка правядзеньня кунілінгусу, так і індывідуальныя асаблівасьці партнэра вар’ююцца ў вельмі шырокіх межах. Секель — найбольш сэксуальна адчувальная частка цела амаль усіх жанчынаў, і асабліва ўзбуджальны на пачатковых стадыях полавага ўзбуджэньня. Некаторыя кнігі рэкамэндуюць пачынаць зь пяшчотнае, слаба акцэнтаванае стымуляцыі лабіі і ўсёй генітальнай зоны. Для гэтага можа ўжывацца кончык, пярэдняя ці ніжняя частка языку, а таксама нос, падгардзёлак, губы і зубы. Рухы могуць быць павольныя ці хуткія, пастаянныя ці хаатычныя, жорсткія ці мяккія, па жаданьні партнэра. Язык у вагіне можа як рухацца, так і быць нерухомы.
Кунілінгус таксама можа суправаджацца ўвядзеньнем пальца(ў) або сэксуальных цацак, якія могуць адначасна стымуляваць g-кропку і/або анус[1][2].
Падчас аральнага сэксу існуе рызыка заражэньня хламідыёзам, папілёмавірусам, ганарэяй, герпесам, гепатытам і іншымі захворваньнямі, якія перадаюцца полавым шляхам, у тым ліку ВІЧ[3]. Тым ня меней, рызыка заражэньня вірусам імунадэфіцыту значна меншая, чым пры вагінальным або анальным сэксе[4].
Наяўнасьць у партнэраў ранаў або крывацёкаў у вобласьці полавых органаў, у роце, на дзіснах павялічвае рызыку перадачы захворваньня. Чыстка зубоў шчоткай або ніткай, іншых працэдураў у ротавай поласьці, спажываньне храбусткай ежы (напрыклад, чыпсаў) непасрэдна перад або пасьля кунілінгусу таксама павялічвае рызыку заражэньня, бо ўсе гэтыя апэрацыі могуць спрычыніцца да зьяўленьня драпінаў у роце.
Прыведзеныя перасьцярогі тычацца толькі полавых актаў з выкарыстаньнем кунілінгусу між партнэрамі, чыё здароўе выклікае сумнеў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.