![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8a/M60_machine_gun_DA-ST-84-04992.jpg/640px-M60_machine_gun_DA-ST-84-04992.jpg&w=640&q=50)
Кулямёт
аўтаматычная пальная зброя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кулямёт — пальная зброя, для якой уласьцівыя высокая шчыльнасьць агню, вялікі аб’ём падрыхтаваных боепрыпасаў і магчымасьць весьці доўгі аўтаматычны агонь. Ствалы кулямётаў, як правіла, маюць сродкі астуджваньня (паветраныя або вадзяныя радыятары). Кулямёты могуць быць як ручнымі, гэтак і ўсталёўвацца на спэцтэхніку ці трыногі. Таксама кулямёты могуць быць шматствольныя (звычайна такія кулямёты страляюць хутчэй за кошт электрычнага прываду, але менш трапна).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8a/M60_machine_gun_DA-ST-84-04992.jpg/640px-M60_machine_gun_DA-ST-84-04992.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8b/U.S._Navy_special_warfare_combatant-craft_crewmen_%28SWCC%29%2C_Special_Boat_Team_22_conducts_training_16_AUG_09.jpg/640px-U.S._Navy_special_warfare_combatant-craft_crewmen_%28SWCC%29%2C_Special_Boat_Team_22_conducts_training_16_AUG_09.jpg)
Па калібру кулямёты падзяляюцца на кулямёты малага (да 6,5 мм), сярэдняга (ад 6,5 да 9 мм) і вялікага (ад 9 да 14,5 мм) калібру. Кулямёты, як правіла, ставяцца да катэгорыі пісталетаў-аўтаматаў ці аўтагарматаў. Пісталеты-кулямёты зьяўляюцца ручной невялікай партатыўнай аўтаматычнай зброяй для асабістай аховы або стральбы ў блізкім баі. Розьніца паміж кулямётамі і аўтагарматамі заснавана на калібры, то бок аўтагарматы выкарыстоўваюць калібар памерам большым за 16 мм[1].
Кулямёт быў вынайдзены ў 1883 годзе амэрыканцам Гайрамам Стывэнзам Максімам. Упершыню ён быў выкарыстаны брытанскімі войскамі падчас падаўленьня магдыйскага паўстаньня ў Судане.