Кубак афрыканскіх нацыяў 2013 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кубак афрыканскіх нацыяў 2013 году — галоўнае футбольнае спаборніцтва Афрыкі сярод нацыянальных камандаў, якое праходзіла з 19 студзеня па 10 лютага 2013 году ў Паўднёвай Афрыцы. Спаборніцтва павінна было праводзіцца ў Лібіі, аднак паводле рашэньня Канфэдэрацыі афрыканскага футболу (КАФ), яно было перанесена ў Паўднёвую Афрыку. Лібія атрымала права на правядзеньне турніру пасьля перамогі над нігерыйскай заяўкай разам з трыма іншымі прэтэндэнтамі, Анголай, Габонам і Экватарыяльнай Гвінэяй. Прапановы з Мазамбіку, Намібіі, Зымбабвэ й Сэнэгалу былі адхіленыя раней і не дасягнулі канчатковых сьпісаў. Упершыню ў гісторыі КАФ гаспадары трох пасьлядоўных турніраў былі абраны ў адзін і той жа час, Ангола стала месцам правядзеньня чэмпіянату ў 2010 годзе, Габон і Экватарыяльная Гвінэя былі абраны ў якасьці гаспадароў чэмпіянату ў 2012 годзе й Паўднёвая Афрыка — у 2013 годзе.
Чэмпіянат Афрыкі па футболе 2013 году ПАР Afrika-beker van Nasies 2013 Copa Africana de Naciones 2013 | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | ПАР |
Час правядзеньня | 19 студзеня — 10 лютага |
Лік удзельнікаў | 47 |
— у фінальнай частцы | 16 |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Нігерыя |
Другое месца | Буркіна-Фасо |
Трэцяе месца | Малі |
Чацьвертае месца | Гана |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 32 |
Забіта галоў | 69 (2.16 за гульню) |
Наведвальнасьць | 729 000 (22 781 за матч) |
Бамбардзіры | Эмануэль Эмэніке, Вакаса Мубарак (4 галы) |
← 2012 2015 → |
У трэці раз у сваёй гісторыі пераможцам турніру стала зборная Нігерыі. Яна атрымала права ўзяць удзел у розыгрышу Кубка канфэдэрацыяў 2013 годзе, які праходзіў у Бразыліі ў якасьці прадстаўніка ад Афрыцы, у групе разам з Гішпаніяй, Уругваем і Таіці.