![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/f/fa/2019_AFC_Asian_Cup_logo.svg/langbe-tarask-640px-2019_AFC_Asian_Cup_logo.svg.png&w=640&q=50)
Кубак Азіі па футболе 2019 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кубак Азіі па футболе 2019 году — галоўнае футбольнае спаборніцтва Азіі сярод нацыянальных камандаў, якое праходзіла з 5 студзеня па 1 лютага 2019 году ў ААЭ. Пераможца папярэдняга турніру, зборная Аўстраліі, абараняў свой тытул. Гэта першы турнір, у якім прынялі ўдзел адразу 24 зборныя. Згодна з новым фарматам 24 удзельнікі былі разьбітыя на 6 групаў па 4 каманды ў кожнай. Два лепшыя клюбы выйшлі ў 1/8 фіналу адразу, а яшчэ чатыры каманды, якія занялі трэцяе месца ў групе, атрымалі права на ўдзел у плэй-оф паводле дадатковых паказчыкаў. Зборная гаспадароў турніру атрымала права на ўдзел аўтаматычна, а астатія 23 месцы былі высьветланы ў кваліфікацыйных гульнях сярод 45 краінаў Азіі, якія праходзілі з сакавіка 2015 году па сакавік 2018 году.
Чэмпіянат Азіі па футболе 2019 году Аб’яднаныя Арабскія Эміраты 2019 AFC Asian Cup | |
![]() | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Аб’яднаныя Арабскія Эміраты |
Час правядзеньня | 5 студзеня — 1 лютага |
— у фінальнай частцы | 24 |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён |
![]() |
Другое месца |
![]() |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 51 |
Забіта галоў | 130 (2.55 за гульню) |
Наведвальнасьць | 644 307 (12 633 за матч) |
Бамбардзіры |
![]() |
← 2015 2023 → |
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты атрымалі права правядзеньня першынства 9 сакавіка 2015 году, перамогшы ў барацьбе за гэта Іран[1]. Гэта ёсьць другім разам, калі ААЭ праводзілі ў сябе гэты турнір, то бок першы быў праведзены ў 1996 годзе.