From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыштап Нарушэвіч (каля 1570 — 1630) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы вялікі літоўскі (1613—1624), падскарбі дворны (1615—1618) і вялікі літоўскі (з 1618), адначасна пісар вялікі літоўскі.
Герб «Вадвіч» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1570 |
Памёр | 1630 |
Род | Нарушэвічы |
Бацькі | Мікалай Ян Нарушэвіч Барбара з Кунцэвічаў |
Жонка | Альжбета з Шымковічаў |
Дзеці | Станіслаў, Ян, Казімер, Аляксандар Крыштап |
Валодаў Гайнусішкамі (Троцкі павет), Мажэйкавам і Лебадой (Лідзкі павет). Трымаў Ушпальскае і Навадворскае староствы[1].
Прадстаўнік шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу «Вадвіч», сын Мікалая Яна, падскарбія вялікага літоўскага, і Барбары з Кунцэвічаў[2]. Меў братоў Мікалая і Яна.
Навучаўся за мяжою, падарожнічаў па Нямеччыне і Італіі. У 1611 годзе перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.
Ажаніўся з Альжбетай Шымковіч. У шлюбе меў сыноў Станіслава, Яна, Казімера, Аляксандра Крыштапа.
У часе працы падскарбіем вялікім літоўскім выбіваў свой герб на манэтах ВКЛ:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.