From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыстыян Вільгэльм Вальтэр Вульф (нар. 1959 г., Аснабрук, зямля Ніжняя Саксонія, ФРН) — нямецкі палітык, чалец кансэрватыўнага Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу. З 4 сакавіка 2003 г. займаў пасаду прэм’ер-міністра фэдэральнай зямлі Ніжняя Саксонія. 3 чэрвеня 2010 году вылучаны канцлерам Ангелай Мэркель на пасаду прэзыдэнта Нямеччыны пасьля адстаўкі Горста Кёлера. 30 чэрвеня 2010 году Фэдэральны сход Нямеччыны ў трэцім туры галасаваньня абраў Вульфа на пасаду прэзыдэнта краіны. З 1240 сапраўдных галасоў у падтрымку яго кандыдатуры было аддадзена 625 галасоў. 16 лютага 2012 г. акруговы пракурор Гановэру (зямля Ніжняя Саксонія) зрабіў запыт аб зьняцьці зь яго прэзыдэнцага імунітэту ў сувязі з расьсьледаваньнем пазычаньня ў сяброў 500 тыс. эўра на набыцьцё дому ўвосень 2008 году. 17 лютага 2012 г. Вульф падаў у адстаўку з пасады прэзыдэнта з нагоды падазрэньня ў карупцыі[1]. 27 лютага 2014 г. Гановэрскі акруговы суд апраўдаў Вульфа.
Крыстыян Вульф | |
ням. Christian Wilhelm Walter Wulff | |
2009 г. | |
10-ы фэдэральны прэзыдэнт Нямеччыны | |
---|---|
30 чэрвеня 2010 — 17 лютага 2012 | |
Прэм’ер-міністар: | Ангела Мэркель |
Папярэднік: | Горст Кёлер |
Наступнік: | Ёахім Гаўк |
10-ы міністар-прэзыдэнт Ніжняй Саксоніі | |
4 сакавіка 2003 — 30 чэрвеня 2010 | |
Папярэднік: | Зыгмар Габрыэль |
Наступнік: | Дэвід Макалістэр |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 чэрвеня 1959 (65 гадоў) Аснабрук, зямля Ніжняя Саксонія, Заходняя Нямеччына |
Партыя: | Хрысьціянска-дэмакратычны саюз Нямеччыны (з 1975 г.) |
Сужэнец: | жонка Бэтына Вульф (з 2008 г.); Крыстыяна Вогт (1988—2006) |
Дзеці: | дачка Аналена (нар. 1993 г.), сын Лінус (нар. 2008 г.) |
Бацька: | Рудольф Вульф |
Маці: | Дагмара Вульф |
Адукацыя: | Аснабруцкі ўнівэрсытэт (1987) |
Узнагароды: | Узнагарода за цярпімасьць (2014 г.) |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.