From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква́ ўзьві́жаньня Сьвято́га Крыжа́ — праваслаўны храм у вёсцы Аранчыцы Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці, пабудаваны ў 1914 року. Помнік архітэктуры псэўдарускага стылю.
Славутасьць | |
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Аранчыцы |
Каардынаты | 52°27′37.3″ пн. ш. 24°31′32.5″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат і праваслаўе |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі |
Дата заснаваньня | 1914 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
± Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы |
Мураваны храм пабудаваны замест драўлянага 1654 року, пасьля разабранага і перададзенага каталікам у Лінова[1]. Ад яго застаўся драўляны крыж на месцы, дзе раней знаходзіўся алтар.
У 1928 былі набытыя пяць званоў зь Перамышлю (старыя ў 1915 былі вывезеныя ў Расею), а таксама новы іканастас, прывезены з Варшавы.
Храм дзейнічаў і за савецкім часам.
Кананічную чатырохчасткавую падоўжна-восевую кампазыцыю храма складаюць трох’ярусная званіца, прастакутная ў пляне трапезная, кубападобная малітоўная заля, пяцігранная апсыда. Шатровая званіца (2 васьмерыкі на чацьверыку) і чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на 8-гранных сьветлавых барабанах. У дэкоры фасадаў выкарыстаны зубчастыя фрызы, вытанчаныя пілястры і вуглавыя лапаткі. Крыжы ў круглых разетках. Арыгінальнае вырашэньне атрымалі бакавыя фасады асноўнага аб’ёму — вялікі арачны ваконны праём флянкіраваны двума ярусамі лучковых аконных праёмаў.
Інтэр’ер асьветлены сьветлавым барабанам на ветразях. Прастора трапэзнай адкрытая ў залю шырокім арачным прасьветам. Апсыда вылучаная драўляным іканастасам.
Абразы XVIII ст. «Сьвяты Мікалай», «Маці Божая Адзігітрыя».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.