Крукі (лет. Kriūkai) — мястэчка ў Летуве, на левым беразе ракі Нёману. Цэнтар староства Шацкага раёну Мар’ямпальскага павету. Знаходзяцца цераз раку насупраць Срэднікаў, за 30 км на поўнач ад Шакаў.

Хуткія факты
Крукі
лац. Kruki
лет. Kriūkai
Thumb
Вуліца Нёманская (Nemuno) у Круках
Thumb
Герб Крукаў
Першыя згадкі: 1589
Краіна: Летува
Павет: Мар’ямпальскі
Раён: Шацкі
Староства: Крукаўскае
Вышыня: 62 м н. у. м.
Насельніцтва: 371 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-71017
Геаграфічныя каардынаты: 55°3′50″ пн. ш. 23°23′50″ у. д.
Крукі на мапе Летувы
Thumb
Крукі
Крукі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Закрыць

Крукі — мястэчка гістарычнай Жамойці. Уваходзіць у склад Панёманскага рэгіянальнага парку (лет. Panemunių regioninis parkas).

Назва

Летувіскія аўтары выводзяць назву мястэчка ад асабовага імя[1]

Гісторыя

Упамінаюцца ў 1589 годзе як маёнтак Круковіча. У 1593 годзе побач збудавалі маёнтак Багдана Сапегі. У XVIII ст. у валоданьні Кульвінскіх.

У XIX ст. ва ўладаньні баронаў Ронэ (ням. Rönne). У другой палове XIX ст. дзеля кантрабанды кнігаў з Прусіі ў ваколіцах Крукаў дзеяла 24 кніганошы.

У 1920 годзе ў Круках збудавалі касьцёл (у 1953 годзе яго зачынілі савецкія ўлады).

У 1940—1941 і 1944—1953 гадох савецкія ўлады выслалі з Крукаў 260 чалавек. У 1941 годзе нацысты забілі каля 80 жыхароў габрэйскай нацыянальнасьці.

17 красавіка 1991 годзе мястэчка атрымала герб згодна з указам прэзыдэнта Летувы.

Славутасьці

Thumb
Нёман у Круках
  • Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў (1860; за 2 км на захад ад мястэчка)
  • Клеці (драўляныя)

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.