![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5d/Lublin%252C_Brama_Krakowska_%25283%2529.jpg/640px-Lublin%252C_Brama_Krakowska_%25283%2529.jpg&w=640&q=50)
Кракаўская брама (Люблін)
брама ў Любліне (Польшча) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кра́каўская бра́ма (па-польску: Brama Krakowska) — цагляная брама ў Любліне, была часткай гарадзкога муру, які не захаваўся. Брама служыла ўездам у Люблін з боку Кракава, ад якога атрымала сваю назву.
Брама | |
Кракаўская брама Brama Krakowska | |
![]() | |
Краіна | Польшча |
Горад | Люблін |
Каардынаты | 51°14′51″ пн. ш. 22°33′59″ у. д. |
Тып будынка | брама |
Архітэктурны стыль | готыка з элемэнтамі барока |
Дата заснаваньня | 1341 |
Статус | нерухомая славутасьць[d][1] |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Кракаўская брама на мапе Польшчы ![]() ![]() Кракаўская брама | |
![]() |
Брама была пабудаваная ў 1341 годзе на загад караля Казімера III. Перад гарадзкім мурам быў пракладзены роў, празь які да брамы быў перакінуты мост.
У першай палове XVI стагодзьдзя ўмацаваньні былі абноўленыя Сэбастыянам Улохам. Брама рэстаўравалася ў 1673 і 1742-45 гадох. У 1782 г. рэканструявана архітэктарам Дамініка Мэрліні.
У першай палове XIX стагодзьдзя браму ўпрыгожылі абразамі Панны Марыі і Сьвятога Антонія (заступніка гораду). У 1950-я гады брама была адрэстаўраваная, у ёй цяпер знаходзіцца Музэй гісторыі Любліну.