амэрыканскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Коўл Кофілд (па-ангельску: Cole Caufield; нар. 2 студзеня 2001 году) — амэрыканскі хакеіст, нападнік клюбу «Манрэаль Канадыенз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2019 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Манрэаль Канадыенз» у першым раўндзе пад агульным 15-м нумарам.
Коўл Кофілд | ||
---|---|---|
Рост | 173 см[1] | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 2 студзеня 2001[1] (23 гады) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Манрэаль Канадыенз | |
Выступаў за |
| |
Драфт НХЛ | 15, 2019 Манрэаль Канадыенз | |
Гульнявая кар’ера | 2021 — цяпер | |
Гулец прайшоў падтрыхтоўку праз адмысловую праграму разьвіцьця маладых хакеістаў ЗША. На драфце НХЛ 2019 году Кофілд быў абраны клюбам «Манрэаль Канадыенз» у першым раўндзе пад 15-м нумарам[2]. Цягам лета праходзіў патрыхтоўку з клюбам, але пасьля пачаў выступаць на ўзроўні студэнцкага хакею, абараняючы колеры Вісконсінскага ўнівэрсытэту ў Мэдысане.
27 сакавіка 2021 году Кофілд завяршыў студэнцкую кар’еру, падпісаўшы трохгадовы кантракт пачаткоўца з «Манрэаль Канадыенз»[3][4]. Да сканчэньня сэзону згуляў некалькі матчаў як за манрэальскі клюб, гэтак і ягоны фарм-клюб «Ляваль Рокет» з Амэрыканскай хакейнай лігі[5]. Дэбютаваў на прафэсійным узроўні ў складзе «Рокет» 9 красавіка, паклаўшы на свой рахунак два галы і адну галявую перадачу ў пераможным матчы зь лікам 5:3 супраць «Таронта Марліс»[6]. 26 красавіка запачаткаваў кар’еру ў НХЛ у матчы супраць «Калгары Флэймз»[7]. У наступным сэзоне нападнік замацаваўся ў складзе клюбу. У апошняй гульні сэзону Кофілд зрабіў свой першы хет-трык у кар’еры ў матчы супраць «Флорыды Пантэрз» (10:2). Гулец завяршыў сэзон 2021—2022 гадоў з 23 галамі, заняўшы другое месца ў сьпісе навакоў-бамбардзіраў пасьля Танэра Жано з «Нэшвіл Прэдатарз», які забіў 24 галы[8]. У наступным быў падцягнуты ў першае зьвяно.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.