Котбус (дол.-сорб. Chóśebuz, горн.-сорб. Choćebuzтрансьліт. Хоцебуз) — горад на ўсходзе Нямеччыне. Другі паводле велічыні горад зямлі Брандэнбург пасьля Патсдаму. Нягледзячы на тое, што доля сорбскага насельніцтва ў горадзе складае каля 1%, Котбус лічыцца іх палітычным і культурным цэнтрам у Ніжняй Лужыцы. Лужыцкая мова зьяўляецца афіцыйнай у горадзе.

Хуткія факты
Котбус
ням. Cottbus
Thumb
Thumb Файл:DEU Cottbus Banner.svg, DEU Cottbus Flag.svg
Герб Котбусу Сьцяг Котбусу


Былая назва: Хоцебуз
Мясцовая назва: Хоцебуз
Краіна: Нямеччына
Фэдэральная зямля: Брандэнбург
Кіраўнік: Frank Szymanski[d], Гольгер Кельх[d] і Tobias Schick[d]
Плошча:
Вышыня: 76 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0355
Паштовы індэкс: 03042, 03044, 03046, 03048, 03050, 03051, 03052, 03053, 03054, 03055
Нумарны знак: CB
Геаграфічныя каардынаты: 51°45′38.9″ пн. ш. 14°19′54.7″ у. д.
Котбус на мапе Нямеччыны
Thumb
Котбус
Котбус
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.cottbus.de/
Закрыць

Гісторыя

Thumb
Рынкавы пляц ў Котбусу

У III-IV стагодзьдзях на тэрыторыі сучаснага Котбусу жылі германскія плямёны. У VI ст. сюды прыйшлі славяне, а ў VIII ст. — славянскае племя лужычанаў, якія пабудавалі на беразе ракі Шпрэе ўмацаванае паселішча. З XI-XII стагодзьдзяў яны сталі пастаянна пражываць у гэтым паселішчы.

Упершыню Котбус згадваецца 30 лістапада 1156 году. Гарадзкія прывілеі ён атрымаў паміж 1216 і 1225 гадамі. З 1199 да 1445 году горад належаў да франскага шляхецкага роду Катэбуцаў (Котвіцаў). З 1445 году Котбус у складзе Брандэнбургу (пазьней — Прусіі), за выключэньнем 1807-1815 гадоў, калі ён належаў Саксоніі. Пасьля Другой Сусьветнай вайны быў у складзе Савецкай акупацыйнай зоны, пасьля чаго — у НДР, а пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны ў 1990 годзе ўвайшоў у склад фэдэральнай зямлі Брандэнбург.

Славутасьці

Thumb
Палац Браніц
  • Палац і парк Браніц
  • Царква Сьвятога Мікалая
  • Котбускі мастацкі музэй «Дызэльная электрастанцыя»
  • Котбускі дзяржаўны тэатар
  • Котбускі заапарк
  • Брандэнбурскі аптэчны музэй
  • Вэндзкі музэй

Спорт

Горад ёсьць месцам базаваньня футбольнага клюбу «Энэргі».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.