From Wikipedia, the free encyclopedia
Корткерас (рас. Ко́рткерос, комі-зыр. Кöрткерöс) — сяло ў рэспубліцы Комі, Расея. Зьяўляецца адміністратыўным цэнтрам Корткераскага раёну рэспублікі і Корткераскага сельскага паселішча.
Корткерас | |
рас. Корткерос | |
Мясцовая назва: | Кöрткерöс |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Рэспубліка Комі |
Раён: | Корткераскі |
Сельскае паселішча: | Корткераскае |
Насельніцтва: | |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | 82136 |
Паштовы індэкс: | 168020 |
Нумарны знак: | 11, 111 |
Геаграфічныя каардынаты: | 61°48′13″ пн. ш. 51°34′37″ у. д. |
Корткерас | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сяло знаходзіцца ў Корткераскім сельскім паселішчы Корткераскага раёну Рэспублікі Комі, Расея. Стаіць на беразе ракі Вычагда. Корткерас знаходзіцца непадалёк ад сталіцы рэспублікі — гораду Сыктыўкар, да якога прыкладна 40 км.
Насельніцтва сяла складае прыкладна 4800 чалавек. Корткерас насяляюць комі-зыране і расейцы, большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Гісторыя сяла пачынаецца ў 1608 годзе, калі вёскі Кіс, Кортаўская і Навалак аб'ядналіся ў сяло Корткерас.
14 ліпеня 1939 году разам з утварэньнем аднайменнага раёну сяло стала яго адміністратыўным цэнтрам.
Аўтадарогамі Корткерас зьвязаны з навакольнымі паселішчамі (Красназатонскі, Позтыкерас, Старажэўск), а таксама з Сыктыўкарам, Вусьць-Куломам і іншымі раённымі цэнтрамі рэспублікі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.