![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/51/Narnian.world.map.jpg/640px-Narnian.world.map.jpg&w=640&q=50)
Конь і ягоны хлопчык
фэнтэзійны раман Клайва Стэйпла Льюіса / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Конь і ягоны хлопчык» (па-ангельску: The Horse and His Boy) — фэнтэзійны раман Клайва Стэйплза Льюіса, пяты па парадку выданьня (1954), але трэці паводле храналёгіі падзеяў у сэрыі «Хронікі Нарніі». Хоць кніга была напісаная раней за «Срэбраны фатэль», аднак Льюіс вырашыў выдаць яе пасьля таго, як выйдуць тры запар кнігі з удзелам пэрсанажу Касьпіяна («Трыяда Касьпіяна»).
Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...
Конь і ягоны хлопчык | |
The Horse and His Boy | |
![]() | |
Жанр: | фэнтэзі |
---|---|
Аўтар: | Клайв Стэйплз Льюіс |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Публікацыя: | 6 верасьня 1954 |
Выдавецтва: | HarperTrophy |
Сэрыя: | Хронікі Нарніі |
Колькасьць старонак: | 199 |
Ілюстратар: | Паўліна Бэйнс |
Папярэдні твор: | Срэбраны фатэль |
Наступны твор: | Пляменьнік чарадзея |
ISBN: | 0-06-023488-1 |
Закрыць
«Конь і ягоны хлопчык» — адзіная кніга сэрыі, у якой дзеці з нашага сьвету не фігуруюць як асноўныя дзеючыя асобы, хоць і зьяўляюцца ў ёй як каралева Люсі, каралева Сьюзэн і кароль Эдмунд. Чацьвёрты зь сямейкі Пэвэнсі, вярхоўны кароль Пітэр, не прысутнічае ў рамане, хоць і часта згадваецца нарнійцамі.