From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́нская ву́ліца[1] (лет. Arklių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае рог вуліцаў Вялікай і Нямецкай і Ратушны пляц з вуліцамі Ўсіх Сьвятых і Базылянскай.
Конская лац. Konskaja | |
вуліца | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Гістарычны раён | Старое Места |
Былыя назвы | Паліцэйскі завулак |
Даўжыня | 430 м |
Паштовыя індэксы | LT-01305 |
На мапе | |
Вуліца Конская ў Вікісховішчы |
Архітэктурная дамінанта вуліцы — палац Агінскіх, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка, зруйнаваны расейскімі ўладамі.
У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі перайменавалі вуліцу ў Паліцэйскі завулак. Па адыходзе расейскіх войскаў зь Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.
У 1884—1898 гадох у доме Казлоўскага пад № 18 жыў Францішак Багушэвіч[2]. Камяніца да нашага часу не захавалася, цяпер на яе месцы знаходзіцца будынак Міжнароднай школы мэнэджмэнту. У верасьні 2010 году тут адбылося адкрыцьцё памятнай шыльды ў гонар Францішка Багушэвіча, на якое запрасілі беларускую дэлегацыю на чале зь міністрам культуры Паўлам Латушкам[3].
Даўжыня вуліцы каля 430 м. Да Моладзевага тэатру мае брукаваную праезную частку, далей — асфальтавую. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня зь Вялікай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.
З правага боку адыходзіць вуліца Кармэліцкая, зь левага — вуліца Гетманская і завулак Гасьціны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.